7 красавіка, у аўторак, пасля працяглай хваробы памерла маці ксяндза Аляксандра Амяльчэні, ураджэнца Браслаўшчыны, дырэктара Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Пахавальная святая Імша адбылася ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёр.
 
Літургію ўдзень 9 красавіка ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У казанні біскуп падкрэсліў моц веры спадарыні Элеаноры, дзякуючы якой жанчына змагла пераадолець цяжкасці жыцця і выхаваць двух сыноў, адзін з якіх стаў святаром.  
 
Разам з біскупам Алегам святую Імшу цэлебравалі 11 святароў, сярод якіх канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч і Генеральны вікарый кс. Францішак Кісель. Падчас літургіі за памерлую маліліся таксама сёстры эўхарысткі, сваякі і вернікі нашай парафіі.
 
Спадарыня Элеанора мела 83 гады і была пахаваная на могілках у вёсцы Далёкія.
 
С. Інна Амельчанка SJE
фота: Ірына Гайдамовіч