Святая Імша: кароткі даведнік ад пробашча (частка 1)
Заснавальнік сальватарыянаў будзе беатыфікаваны
19 чэрвеня 2020 года Святы Айцец Францішак дазволіў абнародаваць указ аб цудзе, здзейсненым праз заступніцтва айца Францішка Марыі Ярдана, заснавальніка сальватарыянаў. Святары менавіта гэтай манаскай супольнасці апякуюцца нашай парафіяй з 1991 года.
Айцей Францішак Ярдан нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 года ў мястэчку Гуртвайл у архідыяцэзіі Фрайбурга (Германія). Пасля святарскага пасвячэння 21 ліпеня 1878 г. яго накіравалі ў Рым, дзе святар правёў большую частку свайго жыцця.
Матываваны апостальскай стараннасцю і імкненнем, каб усе людзі пазналі і палюбілі Езуса Хрыста Збаўцу свету, у 1881 г. ён заснаваў Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў), а ў 1888 г. Кангрэгацыю сясцёр Боскага Збаўцы (сёстры сальватарыянкі). Арганізаваў таксама групу свецкіх людзей, з мэтай іх удзелу ў евангелізацыйнай місіі Касцёла, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе магчымыя сродкі і спосабы.
У 2014 годзе ў Югдыяй (Бразілія) маладая пара, якая чакала дзіця, атрымала інфармацыю, пацверджаную некалькімі ўрачамі і спецыялістамі пра тое, што іх ненароджанае дзіця мела невылечную хваробу костак (дысплазію шкілета). Будучы членамі групы свецкіх сальватарыянаў, бацькі пачалі маліцца праз заступніцтва шаноўнага Слугі Божага айца Францішка Ярдана, просячы аб малітве і іншых членаў сальватарыянскай сям'і.
8 верасня 2014 года, акурат у гадавіну смерці айца Францішка Ярдана, нарадзілася зусім здаровае дзіця.
Правёўшы ўсе неабходныя кананічныя працэдуры, Святы Айцец Францішак пастанавіў, што гэта цудатворнае аздараўленне адбылося дзякуючы Божаму ўмяшальніцтву праз заступніцтва айца Францішка Ярдана.
Пастанова Папы, апублікаваная 19 чэрвеня 2020 года, завяршае працэс прызнання цуду і адкрывае прамы шлях да беатыфікацыі айца Францішка Ярдана. Дата і месца цырымоніі беатыфікацыі будуць вызначаны Апостальскай Сталіцай.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.