У нядзелю 5 ліпеня пасля святой Імшы на 11 гадзін адбыўся міні-канцэрт арганнай музыкі. Вернікі мелі магчымасць узбагаціцца духоўна і з карысцю правесці нядзельны час.
 
Падчас канцэрту прагучалі творы Фелікса Мендэльсона Бартольдзі, Аляксандра Гільмана і Макса Рэгера ў выкананні выпускніц Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Елізаветы Марозавай і Калінікі Мядзведзевай.
 
фота: Ірына Гайдамовіч