Адпачынак па-хрысціянску
 
З 6 па 8 ліпеня моладзь з нашай парафіі разам з кс. Уладзімірам  адпачывала на прыродзе. Сабраліся на платнай стаянцы „Талака”, якая размяшчаецца ў вельмі маляўнічым месцы за гарой „Маяк”.
 
Падчас адпачынку маладыя людзі гулялі ў розныя гульні, плавалі і вудзілі рыбу з ксяндзом, варылі юшу, тапілі лазню на беразе возера і часта хадзілі туды грэцца, а пазней купацца. Прайшліся на гару Маяк і паблукалі па цудоўных лясных сцежках. Вечарамі ўсе сабраліся каля вогнішча і спявалі супольна песні пад гітару. Час вельмі хутка праляцеў, і некаторыя не хацелі вяртацца дадому. Адпачынак даў кожнаму фізычныя і духоўныя сілы не толькі праз кантакт з прыродай, а таксама праз размовы і таварыскія ўзаемаадносіны.
 
кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS 
Фота: Арына Шыдлоўская