24 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў распачаліся штогадовыя рэкалекцыі для святароў. Праводзіць іх ксёндз Валерый Марціноўскі. Удзел прымаюць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і 30 святароў Віцебскай дыяцэзіі.
 
Дні рэкалекцый напоўнены супольнай і індывідуальнай малітвай, а таксама разважаннем над Божым словам. Святар-рэкалекцыяніст заахвочвае прысутных святароў у святле Паслання да габрэяў "аднавіць і паглыбіць разуменне сваёй тоеснасці як святара - выключнай, вельмі моцнай і глыбокай сувязі паміж пакліканым і Езусам Хрыстом".
 
Рэкалекцыі працягнуцца да 26 жніўня.