19 верасня ў нашай парафіі распачнуцца катэхэзы для дзяцей і моладзі. А ў мінулую нядзелю адбылося асвячэнне школьных прыналежнасцяў і благаслаўленне школьнікаў і настаўнікаў на пачатку новага катэхетычнага і школьнага года.
 
На пачатку святой Імшы ў 11 гадзін ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі заахвоціў прысутных маліцца аб добрых плёнах новага навучальнага і катэхетычнага года. А падчас гаміліі нагадаў дзецям, што, каб вырасці добрым чалавекам і прафесіяналам сваёй справы, недастаткова цяпер толькі атрымліваць добрыя адзнакі, варта і клапаціцца пра сваю духоўнасць. Святар таксама звярнуў увагу бацькоў на тое, каб дбалі пра развіццё талентаў дзяцей, каб заахвочвалі вучыцца, але і са зразуменнем адносіліся да няўдач. 
 
Завершылася Імша малітвай аб Божай апецы для ўсіх, хто распачынае навучальны год.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Аляксей Жылевіч