1. Паведамленне з Апосталскай Сталіцы: Папа Францішак дазволіў абнародаваць указ аб цудзе, здзейсненым праз заступніцтва айца Францішка Марыі Ярдана, заснавальніка сальватарыянаў. Цуд наступны: У 2014 годзе ў Бразіліі маладая пара, якая чакала дзіця, атрымала інфармацыю, пацверджаную некалькімі ўрачамі і спецыялістамі пра тое, што іх ненароджанае дзіця мае невылечную хваробу костак (дысплазію шкілета). Бацькі гэтага дзіцяці, будучы членамі групы свецкіх сальватарыянаў, пачалі маліцца праз заступніцтва Слугі Божага айца Францішка Ярдана порсячы Бога аб здароўе. Яны таксама пачалі просіць аб такой малітве і іншых членаў сальватарыянскай сям'і.
8 верасня 2014 года, акурат у гадавіну смерці айца Францішка Ярдана, нарадзілася зусім здаровае дзіця.
Абнародаваць указ аб цудзе азначае, што Папа Францішак пастанавіў, што гэта цудатворнае аздараўленне адбылося дзякуючы моцы Божай праз заступніцтва айца Францішка Ярдана.
Пастанова Папы Францішка адкрыла прамы шлях да беатыфікацыі айца Францішка Ярдана. На аснове пастановы Папы Францішка Апостальская Сталіца вызначыла, што цырымонія беатыфікацыі Заснавальніка Салватарыянаў адбудзецца ў архібазыліцы святога Яна ў Рыме ў суботу 15 мая 2021 года. Літургію беатыфікацыі ўзначаліць кардынаў Джаванні Анджэло Бэччу, Прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыйных.
2. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
свята св. Мацвея, апостала і евангеліста, у панядзелак;
успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара, у сераду.
3. Нагадваем, што 19 верасня распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30. Першая катэхэза ў пятніцу 9 кастрычніка.
4. Сустрэча моладзі адбываецца кожную нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы.
5. Малітоўная сустрэча групы “Маці ў малітве” адбудзецца ў касцёле ў пятніцу і ў суботу (25 і 26 верасня) а 18:00 гадзіне.
6. Святая Імша на могілках у вёсцы Зарачча будзе адпраўляцца ў суботу, 26 верасня, у 12.00 гадзін.
7. Першая сустрэча для міністрантаў адбудзецца ў гэтую у суботы а 16.00.
8. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
9. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыцці.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.