Па добрай традыцыі напярэдадні важных касцёльных святаў Аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі праводзіць тэматычную выставу-кірмаш. Набываючы сувеніры, вы зможаце дапамагчы людзям з асаблівасцямі развіцця, а таксама напоўніце свой дом часцінкай іх дабрыні.
 
Выстава знаходзіцца ў канцы касцёла. На ёй змешчаны святочныя сувеніры, цацкі для ялінкі і ўпрыгожванні. Заахвочваем падтрымаць матэрыяльна таленавітых асоб. Няхай Бог вам адудзячыць!