У Браславе адкрылася выстава «Хайсы ‒ віцебскія Курапаты»
Маслякова Ангеліна з Браслава стала прызёрам ІІІ Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
29 мая ў Віцебскай катэдры прайшоў фінал ІІІ Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання. Падрыхтоўка да конкурсу працягвалася на працягу навучальнага году.
Спачатку дзеці самастойна чыталі тэкст кнігі Тобія і Евангелле паводле Мацвея. Потым збіраліся разам, каб папрацаваць у групе. Конкурс складаўся з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага. З нашай парафіі ўдзельнічалі: дзве дзяўчынкі з малодшай (першай катэгорыі) і 7 удзельнікаў з старэйшай(другой катэгорыі). На дэканальны этап да нас далучыліся яшчэ ўдзельнікі са Слабодскай парафіі “Божага Провіду”: тры з малодшай катэгорыі і адзін з старэйшай.
У фінал трэба было выбраць па дзве асобы з кожнай катэгорыі, нам дазволілі - па чатыры. У фінал былі дапушчаны ўдзельнікі з малодшай групы: Маслякова Ангеліна, Кароль Даніла, Кароль Яна і Кароль Марк. А са старэйшых: Шульгоўскі Міхаіл, Яблонская Ганна, Пілат Эліна і Рудзь Лізавета. Але, на жаль, не ўсе змаглі паехаць.
У Віцебск мы прыехалі першымі з удзельнікаў. Паспелі папіць гарбаты з смачнымі пірагамі, дзеці пагулялі ў настольны футбол. Пачалі паціху збірацца ўсе ўдзельнікі. А 11 гадзіне распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег. Пасля святой імшы распачаўся конкурс з уступнага задання “Біблійны алфавіт”, дзе дзеці і катэхеты ў групах выконвалі заданне. А потым дзеці пачалі выконваць асноўныя заданні конкурсу, на якія было адведзена 45 хвілін.
Пасля асноўных заданняў у малодшай і старэйшай катэгорыях вылучылася па 7 чалавек з найбольшай колькасцю балаў. Сярод гэтай сямёркі аказаліся 2 удзельніцы з нашага дэканату: наша парафіянка – Маслякова Ангеліна і парафіянка са Слабодкі – Кароль Яна. Канешне, было вельмі складана чакаць вынікаў: хто ж стане пераможцамі?! Напружанне і чаканне дапамагалі рассейваць гульні і народныя танцы, якія праводзілі валанцёры.
І ў рэшце рэшт дачакаліся! Маслякова Ангеліна заняла ІІ месца!
Мне здаецца, ад самага пачатку, у Ангеліны не было сумніву, што яна апынецца сярод пераможцаў! Яна вельмі старанна і з зацікаўленасцю ўвесь гэты час чытала разам з мамай тэкст Святога Пісання. Як сказала мне с. Даша Галубкова (арганізатар) пасля конкурсу: “Ангеліна, проста цытуе Святое Пісанне”.
Кожны з удзельнікаў атрымалі падарункі і дыпломы! Пераможцы яшчэ дадаткова атрымалі настольную гульню.
Дзеці былі вельмі задаволены падарункамі, а асаблівым чынам іскрыліся радасцю вочы Ангеліны!
Думаю, гэты конкурс вельмі карысны, бо стымулюе дзяцей, бацькоў і катэхетаў пазнаваць Божае слова!
Дзякуй вялікі арганізатарам і ўдзельнікам за вялікую працу!
С. Ірына Папакуль, SJE
Маслякова Ангеліна з Браслава стала прызёрам ІІІ Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.