У парафіі "Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус" у в. Урбаны з  1 па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі. Удзельнічалі ў іх 22 асобы. Праводзіў рэкалекцыі кс. Уладзімір Шыдлоўскі.
 
У гэты час моладзь магла ўзбагаціць свае веды па святому Пісанню і катэхізісу. У гэтым ім дапамагала спадарыня Анжэліка Пілат, якая напрацягу трох дзён праводзіла для моладзі тэматычныя катэхезы. Удзельнікі рэкалекцый таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з тэхнікай пісання ікон. Спадарыня Юлія Сайкоўская правяла для ўдзельнікаў майстар клас па іх пісанню . Нягледзячы на тое, што моладзь прысвячала шмат часу на заняткі, яна яшчэ з ахвотай увечары сустракалася з Богам, схаваным у Найсвяцейшым сакрамэнце, і аддавала Яму пашану ў песнях. Як сведчылі ўдзельнікі рэкалекцый, гэта быў цудоўны час у незвычайным месцы.
 
 
изображение
icon, ikon, image, pattern, picture, view; representation
Открыть в ABBYY Lingvo Европейская