Менавіта такой была тэма "Канікулаў з Богам" у нашай парафіі. Летнік адбыўся 21-25 чэрвеня. У ім прымалі ўдзел 50 дзяцей. 
Кожны дзень дзеці пазнавалі жыццё і дзейнасць розных святых. На сустрэчах у групах разважалі, як можна падабацца Богу і як крочыць дарогай святасці.
 
Галоўным момантам кожнага дня была сустрэча з Езусам у Эўхарыстыі. Таксама былі забавы, квэсты, сюрпрызы. У гэтыя дні дзеці збіралі "браскоіны" за добрыя ўчынкі і паводзіны. Пасля адбыўся кірмаш, дзе за гэтыя грошы можна было набыць тое, што было на прылаўку. Вялікай радасцю ў спякотныя дні быў адпачынак на возеры. 
 
Са шчырай падзякай хочам звярнуцца да нашых дабрадзеяў, якія адчынілі дзверы сваіх установаў, а менавіта дзякуем:
  • Цэнтру дзяцей і моладзі за цудоўныя магчымасці дзецям танчыць, спяваць, граць на інструментах, маляваць, рабіць ручныя вырабы і шмат іншага.
  • Паруснай школе цэнтра "Дрывяціч" за экскурсію і катамараны падчас адпачынку на возеры.
  • Браслаўскай арганізацыі "Таварыства выратавання на вадзе" за знаёмства з ратаўнікамі і вадалазамі. за інфармацыю аб паводзінах на возеры.
Вельмі цікавыя і пазнавальныя сустрэчы праводзіў ксёндз Адам, які распавядаў пра бласлаўлёнага Францішка Ярдана і гісторыю абраза Маці Божай Браслаўскай. Наша арганістка — Іна Эдуардаўна — вучыла дзяцей песням да Маці Божай і правяла музычную "віктарыну" касцёльных спеваў: па першых нотах дзеці адгадвалі, якая гэта песня. Ксёндз Уладзімір маліўся разам з намі і прамаўляў навуку.
 
 
Галоўным ініцыятарам і арганізатарам летніка быў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд. Праводзілі летнік сёстры эўхарысткі і аніматары Оля і Паліна з Жодзіна. Дапамагалі ў правядзенні падлеткі нашай парафіі, якія ахвяравалі свой час і здольнасці.
 
На заканчэнне летніка абылося прысвячэнне сябе Маці Божай Браслаўскай. На ўспамін пра гэта дзеці атрымалі медалікі з выявай Валадаркі Азёраў. 
 
С. Наталля Арлянковіч SJE