У суботу 27 лістапада ў браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе хрысціянскі баль.
 
Забаўляльная вечарына на Андрэйкі стала ў нашай парафіі ўжо добрай традыцыяй. Хрысціянскі баль у нашай парафіі будзе праходзіць ужо пяты год запар. Сёлета прысутных, як і раней, чакаюць танцы пад жывую музыку, забавы і конкурсы і пачастунак, а таксама сёлета «цвіком праграмы» хрысціянскага балю стане «Тэсла-шоў».
 
 
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна набыць квіток, што можна зрабіць у сакрыстыі касцёла.
 
Пачатак у 18.00.
 
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
 
+375 (29) 577 00 38 — ксёндз Уладзімір