У пачатку 2022 года дзеці Браслаўскай парафіі «Нараджэння Маці Божай» распачалі падрыхтоўку да дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання, з якога былі ўзяты наступныя кнігі: са Старога запавету — 1 Кніга Самуэля, а з Новага — Пасланні апосталаў Пятра, Якуба і Юды.
 
 
З дзецьмі праводзіла падрыхтоўка сястра Ірына Папакуль, якой дапамагаў Міхаіл Шульгоўскі. Кожную суботу сястра збірала дзяцей у кляштары і пасля малітвы тлумачыла ім кнігі Святога Пісання. Дзеці ўважліва слухалі сястру, бо былі вельмі зацікаўленыя гісторыямі, праз якія Бог размаўляў з чалавекам.
 
27 лютага ўдзельнікі паспяхова напісалі першы этап конкурсу, чым падцвердзілі свае добрыя веды, таму ў наступны этап прайшлі ўсе 9 чалавек. 
 
12 сакавіка адбыўся другі этап конкурсу, у якім прымалі ўдзел дзеці з Браслаўскага дэканату: вёска Далёкія, вёска Плюсы і Браслаў. Членамі камісіі былі сястра Лілія Дарожка, спадарыня Анжаліка Пілат і Міхаіл Шугольўскі. Пераможцамі ва ўзроставай катэгорыі да 11 год сталі: першая месца — Ангеліна Маслякова і Дар’я Якубовіч, другое месца — Паліна Палякова, трэцяе — Кацярына Дарожка. Пераможцамі ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 год сталі: першая месца — Міхаіл Жукаў, другое месца — Віялета Корсак, трэцяе — Ганна Яблонская, Лізавета Цыунэль і Андрэй Цясюль. 
 
Дзеці з лепшымі вынікамі прымуць удзел у трэзім эпате дыяцэзіяльнага конкурсу, які адбудзецца ў Віцебску ў красавіку. 
 
Пераможцаў і ўдзельнікаў павіншаваў ксёндз-пробашч Станіслаў Мжыглуд, узнагароджваючы іх дыпломамі і сціплымі падарункамі.
 
Міхаіл Шульгоўскі