23 красавіка 2022 года ў Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання. Ад нашай Браслаўскай парафіі ў Віцебск паехалі чатыры фіналісты, а менавіта: Маслякова Ангеліна, Якубовіч Дар'я, Корсак Віялета і Жукаў Міхаіл. На працягу чатырох месяцаў яны рыхтаваліся да конкурсу, чытаючы Кнігі Бібліі. У склад конкурсу ўвайшлі адна кніга са Старога Запавету і тры з Новага.
 
У сямёрку малодшай групы здолелі трапіць Маслякова Ангеліна і Якубовіч Дар'я! Гэтыя сем дзяцей адказвалі на пытанні ў катэхэтычнай зале. Пасля падліку вынікаў вырашылася, што Якубовіч Дар'я заняла другое месца сярод малодшай катэгорыі ў гэтым конкурсе. Гэта вельмі добры вынік, таму што на конкурсе было 50 удзельнікаў з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архірхідыяцэзіі.
 
Канешне ж, усе ўдзельнікі конкурсу – вялікія малайцы! Малайцы, бо не пабаяліся паспрабаваць паказаць свае веды і яшчэ больш пазнаць Хрыста праз Яго Слова.
 
Пасля конкурсу меў месца смачны абед. А пасля абеда ўсіх удзельнікаў узнагародзілі падарункамі. Сапраўды, гэтыя дзеці – вялікі гонар нашай парафіі!
 
Тэкст Міхаіла Шульгоўскага