На мінулым тыдні ў кляштары сясцёр эўхарыстак прайшоў летнік для дзяцей ад 5 да 8 гадоў пад назвай "Свяціся імя Тваё". 15 малечаў радасна бавілі час пад апекай сястры Наталлі Арлянковіч SJE і Ліліі Дарожка SJE.
 
Напрацягу трох дзён дзеці знаёміліся з Богам на катэхезе і падчас малітвы. А таксама бавіліся на свежым паветры, малявалі, ляпілі з цеста, ігралі ў разнастайныя гульні, пабывалі на Замкавай гары. Наведалі таксама Цэнтр дзяцей і моладзі, дзе вучыліся вырабам з паперы і бісеру, танцавалі. А яшчэ пабывалі на экскурсіі ў Мекянах, дзе паглядзелі жывёл. Кожны дзень прынносіў дзецям мноства радасных і цікавых момантаў.
 
Ад усяго сэрца хочацца падзякаваць сястры Наталлі і Ліліі за іх працу з дзеткамі і арганізацыю летніка. Няхай Добры Бог Вам адудзячыць.
Святлана Жылевіч