У чацвер 16 чэрвеня Каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень традыцыйна адбываюцца працэсіі вакол касцёла ці вуліцамі вёсак і гарадоў, якія суправаджаюцца разважаннямі Божага слова каля чатырох самаробных алтароў.
 
Даведка: свята Божага Цела з’явілася ў ХІІІ ст. пад уплывам новых плыняў эўхарыстычнай пабожнасці, якія засяроджваліся не на прыманні святой Камуніі, а на ўшанаванні рэальнай прысутнасці Хрыста ў постацях хлеба і віна. А эўхарыстычная працэсія з чатырма традыцыйнымі алтарамі з’явілася пазней за само свята. Першыя звесткі пра яе паходзяць з Германіі, з Кёльна, і адносяцца да ХIV ст.
 
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Гайдамовіч аб святкаванні ўрачыстасці ў нашай парафіі.