27 чэрвеня пасля двухгадовага перапынку аднавілася пешая пілігрымка ў санктуарый Маці Будслаўскай. Каля 20 вернікаў рознага ўзросту выйшлі ў гэты шлях фізічных і духоўных выпрабаванняў.
 
У казанні падчас святой Імшы кіраўнік пілігрымкі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі адзначыў, што ў нялёгкія часы, якія мы перажывалі ў мінулыя гады і перажываем цяпер, асабліва важнай з'яўляецца малітва. Не толькі для свету і Касцёлу, але і для самога чалавека. 
Пажадаем вытрымкі пілігрымам і багатых духоных плёнаў.