«Спявай голасам, спявай сэрцам, 
спявай вуснамі, спявай жыццём».
Святы Аўгустын
 
15 - 20 ЖНІЎНЯ 2022 г.
 
ПАРАФІЯ “НАРАДЖЭННЯ МАЦІ БОЖАЙ”
У ГОРАДЗЕ БРАСЛАВЕ 
ЗАПРАШАЕ
НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
 
Мастацкі кіраўнік Уладзімір Неўдах
 
У праграме:
  1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
  2. Супольны харавы спеў
  3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
  4. Арганнае суправаджэнне
 
Літургічны курс прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас цэлебрацыі святой імшы. 
Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу літургіі ў цэлым, ходу і сэнсу святой імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для святой Імшы.
 
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны).
 
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 15 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне. 
 
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.
 
Кошт 50 рублёў.
 
Нашы настаўнікі: 
 
Літургіка – кс. Юрый Жалняровіч 
Арган – Нэлія Баравік
Вакал – Вольга Янум 
 
Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца не пазней 6 жніўня да  Іны Сапун 
+37529-7157342  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.