У панядзелак 27 чэрвеня пробашч парафіі кс.Станіслаў  паблагаславіў 30-ю пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будслаў. 27 чалавек пакінулі сям’ю, дом, усе свае паўсюдныя справы, бо так прагне іх сэрца.
 
Спёка, мазалі, стомленнасць - усё гэта нішто ў параўнанні з асалодай, якая дае пачуцці пілігрымавання да Маці Божай, нябеснай Заступніцы Беларусі.
 
Навокал разносяцца нашы малітвы і спевы. У дарозе нам дапамагаюць вернікі. На нашым шляху мы сустракаем розных людзей, у іх вачах можна ўбачыць здзіўленне, пытанне, абыякавасць. Але ёсць вочы, поўныя захаплення і радасці.
 
Наша пілігрымка – сведчанне жывой веры. Тут мы знаходзім магчымасць засяродзіцца на духоўным змесце свайго жыцця, асэнсаваць свае ўчынкі, за ўсё падзякаваць Пану Богу.
 
Галіна Жук