19–20 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая  адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў
 
МАЦІ СУПАКОЮ – МАЛІСЯ ЗА НАС!
 
Праграма
19 жніўня, пятніца
 
16.00 - 18.00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.30 - ружанцовая малітва
19.00 - святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
20.30 – канферэнцыя на тэму “Будучыня сям’і ў руках Марыі” 
21.00 - Камерны хор " Salutaris " дырыжор і мастацкі кіраўнік Вольга Янум
22.00 – Акафіст у выкананні хора Грэка-каталіцкай Царквы
22.30 - малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом 
               (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі)
23.15 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада
З 21.00 - магчымасць сустрэчы з Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам дабрачыннага Фонду 
абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.
 
20 жніўня, субота
 
24.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
02.00 -  прыватная малітва
06.30 – Святая Імша ў Трыдэнцкім абрадзе
08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
09.00 – аднаўленне сужанскіх абяцанняў
11.00 – урачыстая святая Імша на палявым алтары 
 
Арганізацыйныя заўвагі:
  • У касцеле будзе магчымасць запісаць Інтэнцыі на святыя Імшы;
  • а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.