6 красавіка католікі свету перажывалі Вялікі чацвер. Увечары і нашыя парафіяне сабраліся на малітву, каб узгадаць падзеі Апошняй вячэры і арышту Хрыста. А таксама дзякаваць Богу за дар сакрамэнту святарства і Эўхарыстыі, якія Хрыстус устанавіў у гэты дзень.
 
Вялікі чацвер распачаў Пасхальны Трыдуум ― дні, якія папярдэнічаюць урачыстасці Уваскрасення Пана. Літургія ў гэтыя дні асабліва насычана сімваламі і разважаннямі тамніцы збаўлення.
 
Прапануем вашай увазе фота Ірыны Гайдамовіч з вячэрняй літургіі.