Чырвоны колер арнату, крыж, разважанні Крыжовага шляху, працяглая літургія, боль, стомленасць. У кожнага з нас свае асацыяцыі з гэтым днём.  У кожнага ўласныя перажыванні і зносіны з Богам.
 
Вяліка пятніца ― дзень без святой Імшы. Але ёсць асаблівая літургія, у цэнтры якой ― ушанаванне крыжа.
 
«У кожнага з нас свая Галгота. Гэта месца, дзе ты пакутуеш. Самае цёмнае. Дзе ты пацярпеў ад уласнага граху ці граху іншых людзей. Дзе крычаў ты да Бога і не атрымліваў адказу. ― Прамовіў у гаміліі ксёндз Станіслаў Мжыглуд. ― Менавіта тут, у кропцы твайго найбольшага болю, Езус вісіць на крыжы. Ён пакутуе і любіць. Пакутуе і збаўляе. (…) Мае дарагія, давайце застанемся з Ім гэтым вечарам, перш чым Ён будзе зняты з крыжа і пачнецца пахаванне. Паспрабуем розумам, сэрцам і ўяўленнем наблізіцца да ўкрыжаванага як мага бліжэй».
 
Фота Ірыны Гайдамовіч