Ужо пяты год Сёстры Эўхарысткi, якiя ў нашай парафii праводзяць катэхэтычныя заняткi, бяруцца за падрыхтоўку маладых вернiкаў да Бiблiйнага конкурсу на веданне Святога Пiсання.
 
Падрыхтоўка да конкуру трывала некалькi месяцаў. За гэты час дзецi ва ўзроставых групах ад 9 да 11 год і ад 12 да 14 год, не толькi глыбока вывучалі Святое Пiсанне, але блiжэй знаёміліся памiж сабой, разам маліліся, вясёла праводзiлі вольны час. У гэтым годзе асаблiвая ўвага надзялялася Дзеям Апосталау i кнiзе Эстэр. 
 
Пасля двух этапаў: парафiяльнага i дэканальнага, пераможцы ўдзельнічалі ў дыяцэзіяльным этапе. У Віцебску нашу парафію прадстаўлялі Палякова Паліна, Маслякова Ангеліна, Жукаў Міхаіл, Якубовіч Дар’я. 
 
У Віцебску конкурс адбываўся ў два этапы. Сярод нашых прадстаўнікоў Паліна і Дар’я трапілі ў другі этап. Паліне літаральна не хапіла некалькі балаў да перамогі, а вось Дар’і ўдалося сарод больш, чым 60 удзельнікаў дасягнуць першага месца і стаць пераможцай у другой узроставай катэгорыi. Сардэчна вiншуем Дар’ю i жадаем, каб веды, здабытыя падчас падрыхтоўкi, прынеслi багаты плён у штодзённым жыццi.
Анжаліка Пілат