Новы літургічны год у Каталіцкім Касцёле распачынаецца з Адвэнту — часу радаснага чакання Нараджэння Пана. 

Гэты перыяд насычаны багатай сімволікай і традыцыямі. Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі - Рараты. Звычайна гэта літургія цэлебруецца на світанні. Цяпер, з-за ўдзелу дзяцей і моладзі, часта Рараты ажыццяўляюцца ў пасляпаўдзённыя гадзіны ці нават пасля захаду сонца. З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў «Хвала на вышынях Богу…» ва ўсім касцёле запальваецца святло. Назва rorate паходзіць ад першага слова лацінскай песні «Rorate coeli» («Свет наш абмыйце, чыстыя росы…»). Удзел дзяцей у раратняй святой Імшы таксама звязаны з разнастайнымі добрымі пастановамі, якія яны бяруць на перыяд Адвэнту. Гэтыя пастановы з’яўляюцца выражэннем іх унутранай падтрыхтоўкі да Божага Нараджэння і іх жадання перамяніць сваё жыццё.

Унашай парафіі дзеці прыносяць да святыні зробленыя сваімі рукамі сэрцы на якіх напісаны іх імёны, каб пазней, пасля святой Імшы, святар які цэлебруе яе – выцягвае адно сэрца і тая асоба бярэ сабе да дому фігурку Маці Божай. Кам з усёй сямёй маліца, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе але таксама каб углядаючыся ў вобраз Маці ўмець прымаць Хрыста штодня да свайго жыцця.

Яшчэ адным праяўленнем адвэнтавай літургіі святла з’яўляюцца раратнія ліхтарыкі. Ідучы на рараты, дзеці бяруць з сабой ліхтары, каб асвятліць змрок. Многія з дзяцей, пры дапамозе сваіх бацькоў, самі робяць ліхтарыкі. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвятліць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў.

У перыяд Адвэнту святар цэлебруе святыя Імшы ў літургічным адзенні фіялетавага колеру. Выключэннем з’яўляецца III Нядзеля Адвэнту, калі літургічнае адзенне мае ружовы колер. У літургіі Касцёла гэта нядзеля мае сваю назву — Gaudete (лац. «радуйцеся»).

Час радаснага чакання распачаўся. Перажыванне яго ў духу веры дапаможа падрыхтавацца і радасна перажыць урачыстасць Божага Нараджэння.

фота: Ірына Гайдамовіч