7 снежня ў браслаўскім санктуарыі Міці Божай Валадаркі Азёраў адбылася ўрачыстасць вечных шлюбаў сястры Служабніцы Езуса ў Эўхарыстыіі Ірыны Папакуль.
Сястра Ірына нарадзілася і выхоўвалася ў парафіі Далёкія ў шматдзетнай сям’і. Яна – пятае і найменшае дзяцё Фэліцыі і Пятра Папакуль, якія стараліся выхоўваць сваіх дзяцей па-хрысціянску, даючы ўласны прыклад веры, малітвы і ахвяры.
9 год таму сястра Ірына распачала першыя крокі на дарозе паклікання менавіта у Браслаўскай парафіі ў Супольнасці Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыіі, у сённяшні дзень канчаткова і на ўсё жыццё прысвяціла сябе Богу і службе людзям у Супольнасці Сясцёр Эўхарыстак.
Браслаўская святыня у гэты цудоўны суботні дзень сабрала шматлікіх гасцей . Галоўным цэлебрансам святой Імшы быў а. Анджэй Бочар, пробашч парафіі ў Далёкіх, ксёндз пробашч браслаўскай парафіі Антоній Земба, кс Лешэк Вітвіцкі і кс. Павел Кнурэк, пробашч парафіі ў Лынтупах.
Гэта ўрачыстасць сабрала сясцёр Эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, каб падзякаваць Богу за дар паклікання сястры Ірыны і кожнай Сястры Эўхарысткі.
Шматлікая сям’я, з якой паходзіць сястра Ірына, сабралася вакол алтара, каб падтрымаць яе на гэтам шляху сваёй малітвай і прысутнасцю не толькі ў гэты ўрачысты дзень, але і на працягу ўсяго яе жыцця.
Айцец Анджэй Бочар звярнуўся да прысутных з гаміліяй, адзначыўшы, што кожнае пакліканне - гэта знак таго, што існуе Валадарства Божае, да якога мы ўсе імкнёмся, а хабіт – знак для людзей у сучасным свеце. Пакліканне – гэта не толькі справа чалавека, якога паклікаў Бог да асаблівага служэння, але дар і ахвяра для ўсяго касцёла.
Да ўсіх прысутных са словамі ўдзячнасці звярнулася сястра Ірына:
“Радасць і ўдзячнасць. Менавіта гэтымі пачуццямі напоўнена сёння маё сэрца. Удзячнасць, у першую чаргу Богу, бо Ён – пачатак усяго добрага.
Сёння асаблівым чынам прагну дзякаваць за ласку веры, за дар паклікання, за тое, што Езус вядзе праз жыццё і за тых людзей, якімі паслугоўваецца і ставіць на маім шляху.
Канешне, асаблівае “дзякуй” хачу скіраваць да маіх бацькоў. Паважаныя мама і папа, дзякуй Вам за Ваша выхаванне, за тое, што перадалі мне веру, за тое, што ад маленства пазнаёмілі мяне з Езусам, прысутнасць якога адчуваю ў маім жыцці, за прыклад веры, малітвы і ахвяры, за малітоўную падтрымку.
Яшчэ дзве значныя асобы ў маім жыцці. Гэта кс. Кшыштаф Менкіна. Які быў першым маім пробашчам. Мне заўсёды здавалася, што ён любіў мяне больш за ўсіх дзяцей, што, думаю, паўплывала на мае адносіны з Богам. Гэта вельмі добра памятаю, хоць калі яго забралі з нашай парафіі, мне было толькі 7 год.
І кс.Анджэй Бочар, які, напэўна, не памылюся, калі скажу, што вельмі паўплываў на маё пакліканне, на маю веру, на маё духоўнае жыццё. Ён заўсёды быў і ёсць для мяне прыкладам, духоўным айцом, сябрам і малітоўным заплеччам, добра гэта ведаю і адчуваю. Дзякуй!
Словы падзякі кірую таксама для маёй законнай сям’і, начале з Маткай Зоф’яй. За прыняцце мяне ў сваю сям’ю, за дапушчэнне да шлюбаў, за ўсялякую падтрымку і сардэчнасць, за арганізацыю гэтай урачыстасці.
Шчыра дзякую ўсім, хто прыехаў, прыйшоў на гэтую ўрачыстасць, каб удзельнічаць у маёй радасці, каб падтрымаць мяне малітвай.
Дзякую святарам, хросным бацькам, маёй сям’і, родным, сябрам і кожнаму тут прысутнаму. Дзякуй! Прашу і надалей аб малітве”.
Браслаў 07.12.2013
Сястра Лена Панцялей SJE
Вечныя шлюбы
090.jpg
096.jpg
099.jpg
103.jpg
104.jpg
139.jpg
141.jpg
149.jpg
154.jpg
161.jpg
162.jpg
171.jpg
175.jpg