Віншаванні на Божае Нараджэнне Ксяндза Пробашча Антонія Зембы SDS
З нагоды набліжаючыхся святаў Божага Нараджэння складаю вам, дарагія парафіяне і жыхары браслаўскага раёну, сардэчныя віншаванні. Няхай народжаны Езус, у Бэтлееме нашых сэрцаў, прыносіць дары, якія з’яўляюцца фундаментам існавання кожнага чалавека.
Ён з’яўляецаа крыніцай усіх ласк: веры, надзеі і любові, прабачэння, супакою і справядлівасці. З Ім, у Ім і праз Яго, мы – слабыя людзі, становімся моцнымі, святымі і напоўненымі радасцю ўжо тут – на зямлі. З дапамогай Яго ласкі і міласэрнэсці мы крочым да такіх рэчаіснасцяў, якіх „а ні вока не бачыла, і ні сэрца не чула”, а гэта і ёсць вечнасць.
Мы не павінны звяртаць увагі на штодзённыя цяжкасці. Клопаты, матэрыльны недахоп, часамі цярпенні – гэта толькі прылада, дзякуючы якой мы правяраем сваю веру і вернасць Богу. Я, ўслед за св. Паўлам, паўтару: „Бо я перакананы, што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце Езусе, Пану нашым”.
Дзякуючы нашаму досведу мы ўзмацняем сваю душу і веру. Няхай Божы Сын, Які нараджаецца ў нашых сэрцах, узмацняе і нясе радасць усім людзям добрай волі.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.