Сёння, 22 сакавіка 2014 г. а 13 гадзіне ў Гісторыка-краязнаўчым музеі г. Браслава адбылося адкрыццё выставы "Гісторыя каталіцкага касцёла на Браслаўшчыне". Запрошаныя госці мелі магчымасць убачыць рэлігійныя рэчы, перададзеныя ў музей з навакольных касцёлаў.
Прагучала гісторыя касцёла Браслаўшчыны, у якой, між іншым, успаміналася пра дзейнасць Айцоў Мар'янаў і Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.
 
Можна сказаць, што мы дакрануліся да нейкай часткі гісторыі касцёла, да нашага мінулага. А гэта вельмі важна, бо праз гэта нашы сэрцы духоўна ўзбагачаюцца, напаўняюцца ўдзячнасцю тым людзям, якія захавалі і пераказалі нам скарб веры.
 
Заахвочваем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць да 20 красавіка 2014 года.
 
тэкст: с. Наталля SJE
фота: Ірына Гайдамовіч