Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ХІ Нацыянальны дзень «Caritas»
Да духавенства,
кансэкраваных асобаў,
вернікаў і ўсіх людзей добрай волі
Ужо па традыцыі III нядзеля Вялікага посту прысвечана Нацыянальнаму дню „Caritas”. Разам з распачатымі духоўнымі практыкамі гэтага перыяду мы накіроўваем нашыя думкі і сэрцы да людзей убогіх, патрабуючых, а таксама тых, хто бескарысліва апякуецца імі. XI Нацыянальны дзень „Caritas” гэтым разам мы перажываем у Год малітвы, які абвясціла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Мы кожны дзень звяртаемся да Бога ў малітве, праслаўляючы Яго, дзякуючы Яму і адначасова просячы. Сярод нашых штодзённых клопатаў ёсць асноўны – гэта клопат пра ежу. Словы „хлеба нашага штодзённага дай нам сёння” сталі настолькі блізкімі кожнаму чалавеку, наколькі блізка знаходзіцца да нашага цела адзенне. Мы верым, што дзякуючы ім Бог выслухоўвае нас, даючы нам усё тое, што з’яўляецца неабходным для нашага жыцця на зямлі. Але штодзённая малітва Панская мае яшчэ адно вымярэнне. Калі мы молімся ёю часта, з вялікай пабожнасцю, яна змушае нас адкрыцца на іншага чалавека, яго патрэбы. Словы „хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”, якімі мы штодня молімся, адкрываюць нашыя сэрцы, прымушаючы нас думаць і быць шчодрымі для тых, хто не мае гэтага хлеба.
Аднак мы разумеем, што нашая індывідуальная дапамога не можа дайсці да тых, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе. Таму ў Касцёле існуюць харытатыўныя арганізацыі, мэта якіх – дапамагчы самым бедным. Адной з такіх арганізацый з’яўляецца „Caritas”, на якую мы хочам звярнуць асаблівую ўвагу. „Caritas” – гэта не толькі назва, але гэта перадусім сотні валанцёраў, якія бескарысліва штодня служаць бедным, хворым і пажылым людзям. Сёння мы хочам выказаць ім нашу ўдзячнасць за іх працу на карысць іншага чалавека. Хоць іх штодзённае служэнне чалавеку з’яўляецца бясплатным, аднак без шчодрасці людзей добрай волі такія арганізацыі, як „Caritas”, не маглі б існаваць. Гэта вы, браты і сёстры, сваімі ахвярамі на карысць „Caritas” прычыняецеся да таго, што гэты штодзённы хлеб, пра які мы штодня клапоцімся, можа з’явіцца на стале тых, хто не можа купіць яго на ўласныя грошы. Таму таксама вам, хто матэрыяльна і праз малітву падтрымлівае харытатыўную дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, мы выказваем сваю сардэчную ўдзячнасць
Няхай Марыя, якая аб’явілася ў Фаціме, падтрымлівае ўсе вашыя ініцыятывы, праз якія „штодзённы хлеб” заўсёды будзе ў кожнай сям’і.
Усім вам ад сэрца благаслаўляем
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Мінск, 9 сакавіка 2014 г.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Біскуп Антоні Дзям’янка
Генеральны сакратар ККББ
Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справялівасці і міру
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя.
26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?
- Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці.
27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей?
- Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом.
28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх?
- Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. Яны перасталі быць Божымі дзецьмі. Пан Бог папярэдзіў іх, што яны будуць цяжка працаваць, хварэць і паміраць.
29. Якія наступствы першароднага граху?
- Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі.
30. Хто быў вольны ад першароднага граху?
- Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.