Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
У пачатку жніўня шматлікія вернікі накіроўваюцца ў Росіцу, каб ушанаваць благаслаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча. Росіца – гэта асаблівае месца цішыні і малітвы, якое збірае шмат пілігрымаў. У гэтым годзе ўпершыню з Браслава будзе арганізавана пілігрымка на матацыклах.  
Напярэдадні пілігрымкі я вырашыла паразмаўляць з яе кіраўніком і арганізатарам кс. Уладзімірам Шыдлоўскім SDS.
 
- Кс. Уладзімір, адкуль узнікла ідэя арганізаваць пілігрымку менавіта на матацыклах?
- Я даўно ежджу на матацыкле і люблю гэтую справу. Шмат падарожнічаў па Польшчы, калі там працаваў. Актыўна прымаў удзел у розных пілігрымках, злётах, парафіяльных фэстах на матацыклах. А калі прыехаў у Браслаў, то вырашыў перанесці такую ідэю да нас. 
 
- А чаму менавіта ў Росіцу?
- Усе даволі проста. У Будслаў не меў магчымасці, бо з’яўляўся кіраўніком пешай пілігрымкі, а потым успомніў пра Росіцу і прыняў такое рашэнне.
 
- Як Вы заахвочваеце байкераў да ўдзелу ў пілігрымцы?
- Перадусім – гэта байкерская салідарнасць. Пазнаёміўшыся з байкерамі з Браслава, а потым расказаўшы ім пра сваю ідэю, я атрымаў падтрымку з іх боку. Усё адбылося неяк само па сабе.
 
- Якая мэта пілігрымкі?
- Як казаў наш заснавальнік айцец Ярдан: “Трэба выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для евангелізацыі”. Таму, у першую чаргу – гэта евангелізацыя і, безумоўна, ушанаванне памяці Росіцкіх пакутнікаў. 
 
- Як успрынялі матацыклісты Вашу прапанову?
- Спачатку са здзіўленнем, але добразычліва і з зацікаўленасцю.
 
- Што хочаце сказаць, паказаць гэтай пілігрымкай?
- Мы не павінны забываць пра зло і што ў сучасным свеце трэба на яго рэагаваць, каб не паўтараць памылак іншых.
 
- Вы хвалюецеся?
- Шчыра кажучы, вельмі.
 
- Што пажадаеце ўдзельнікам?
- Перадусім, не баяцца прыняць удзел і запалу духа. І я спадзяюся, што гэта справа будзе развівацца далей.
 
Гутарыла Анжаліка Пілат
Фота з асабістага архіва кс. Уладзіміра Шыдлоўскага SDS
 
 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
8
9
10
11
12
13
14
15
17
18
19
20
21
22
23
24
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ

25.  Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей?
-  Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя.
26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?
-  Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці.
27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей?
-  Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом.
28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх?
-  Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. Яны перасталі быць Божымі дзецьмі. Пан Бог папярэдзіў іх, што яны будуць цяжка працаваць, хварэць і паміраць.
29. Якія наступствы першароднага граху?
-  Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі.
30. Хто быў вольны ад першароднага граху?
- Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.
Go to top