Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 
Знайсці час для Бога... Здаецца, гэта бадай што самая простая рэч, якую можа зрабіць у сваім жыцці кожны чалавек-хрысціянін. Але ці, напэўна, кожны? Каб знайсці час для Бога, не трэба рабіць што-небудзь асаблівага. Сустрэча з Богам не патрабуе выключнага месца, абставінаў,  добрага ці дрэннага настрою, платы, ні тым больш прычыны… 
Сустракаю людзей, якія неразумна апраўдваюцца: "У мяне няма часу для малітвы! Маю столькі спраў на  працы, не менш дома! Няма калі нават адпачыць. А калі надыходзіць вечар, то няма сіл ні на што..." Так кажуць. Кажуць цалкам бяздумна, як быццам абараняючыся  і хочучы ўцячы ад сустрэчы з Богам Айцом... Так робяць хрысціяне? Тыя хрысціяне, якія лічаць сябе практыкуючымі і пабожнымі? Хтосьці  скажа: "Але я хаджу ў касцёл кожную нядзелю!"
 
Шмат для каго такая размова пра час, прысвечаны Богу, здаецца банальнай і нуднай. Aле ці сапраўдны, практыкуючы хрысціянін не павінен размаўляць са сваім Айцом? Ці ж не павінен прысвячаць Яму крыху больш увагі? Кім з'яўляецца хрысціянін, які не мае часу для Бога??? Не з'яўляецца хрысціянінам. Гэта здаецца даволі простым, але адначасова настолькі складаным! Замест Бога - грошы, праца? "Ніхто не можа служыць двум гаспадарам". Хто гэтыя два гаспадары? Адным з іх з'яўляецца Хрыстус, наш сапраўдны, адзіны Пан, другі - мамона, дрэнны, ілжывы пан. Служыць мамоне - быць зняволеным і залежным ад нейкага матэрыяльнага дабрабыту. Такім чынам, служым або Богу і любім толькі  Яго, а ненавідзім мамону, або прывязваемся да матэрыяльнага дабрабыту і пагарджаем Богам. Гэта праўда, вельмі простая праўда!!! Таму людзі  бессэнсоўна ў вачах Бога прыдумваюць апраўданні, якія ў прынцыпе апраўданнямі  і не з'яўляюцца. Як я знаходжу час для Пана? Увогуле яго не знаходжу, бо гэты "час" пастаянна трывае, бесперапынна, на працягу ўсяго жыцця. Не трэба яго шукаць! Хіба Бог не ўсюды? Ці ж няма Яго ў любы час дня або ночы? Сапраўды, пошук не патрэбны! Бог ёсць заўсёды, але не заўсёды людзі разумеюць гэта. Не думаюць пра такія рэчы ў сваім жыцці, поўным разгубленасці. Не думаюць пра тое, што могуць звярнуцца да Яго ў любы час, на працы ці займаючыся хатнімі справамі. Проста падумаць пра Бога, пагаварыць з Ім, даверыць Яму свае штодзённыя клопаты і праблемы - усё гэта таксама з'яўляецца малітвай. Дастаткова папросту паразмаўляць. Скажы: "Божа! Люблю Цябе! "Нават гэтага будзе дастаткова... Памятай, Бог заўсёды, у любую хвіліну глядзіць на цябе, слухае і, што самае галоўнае, заўсёды ЛЮБІЦЬ цябе!!!!
 
Гэта і ёсць самая простая рэч, якую можа зрабіць у сваім жыцці хрысціянін, трэба, толькі свядомасць і вера. Бог Вечны і Звышнатуральны. Не трэба Яго чакаць, не трэба Яго шукаць, бо Ён заўсёды ПОБАЧ. Дастаткова толькі быць свядомым гэтага… нічога больш. Немагчыма  сказаць: у мяне няма часу для Бога.
 
кс. Станіслаў Мжыглуд SDS
Пробашч
САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ ч.2

49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі?
- Шостая: не чужалож.
- Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Go to top