У нядзелю 29 красавіка парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» запрасіла на свята ўсіх дзяцей парафіі, а таксама іншых удзельнікаў дабрачынных праектаў.
Дзякаваць Богу, дзень выдаўся сонечным і цёплым, а таму ўсе запланаваныя забавы прайшлі на свежым паветры. Клоуны прапанавалі дзецям рухі пад песні і спартыўныя конкурсы. Ну, і, канечне, дзяцей чакаў пачастунак.
Свята стала добрым баўленнем часу, і было карысным не толькі для фізічнага развіцця дзяцей, але і было інтэграцыйным: разам з усімі танцавалі і праводзілі час дзеці-інваліды. Дзякуем арганізатарам свята і валанцёрам за магчымасць радаснага перажывання нядзелі ў Велікодны перыяд.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч