4 чэрвеня ў кляштары сясцёр эўхарыстак распачаў працу летні лагер для дзетак 4-8 гадоў. Справіцца з маленькімі ‒ справа нялёгкая, а таму ўзялася за яе сястра Кацярына Папакуль SJE, якая і праводзіць у нашай парафіі катэхезу для дашкольнікаў, і сястра Лілія Дарожка SJE. Дапамагаюць ім дзяўчаты з парафіі.
Усяго да сясцёр прыходзяць 20 дзяцей. Безумоўна, падобны летнік ‒ гэта вельмі добрая дапамога бацькам у арганізацыі адпачынку дзяцей. Штодня сёстры прапануюць дзецям заняткі па катэхезе, вучаць належнаму ўдзелу ў святой Імшы, ну і, канечне, не абыходзіцца без забаваў і гульняў. На працягу тыдня (менавіта столькі будзе працягвацца летнік) сёстры запланавалі таксама паездкі ў слабодкаўскі касцёл, паход у музей і знаёмства з дзікімі жывёламі ў вальерах.  
 
Бацькі шчыра дзякуюць сёстрам эўхарысткам за іх ініцыятыву і адказную працу з дзецьмі! Няхай Бог вам адудзячыць! 
 
Тэкст Святланы Жылевіч
Фота с. Ганны Мізавец SJE і Аляксея Жылевіча