22-25 верасня 2018 года Папа Рымскі Францiшак наведае краіны Балтыі: Лiтву, Латвію і Эстонiю. Пілігрымаў з Беларусі запрашаюць на  святую Імшу з Папам, якая адбудзецца ў Аглоне 23 верасня. Для атрымання бясплатнай візы на пілігрымку неабходна запісацца ў сакрыстыі з пашпартам да 25 чэрвеня.
Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS, тым, хто не мае візы, патрэбна звярнуцца ў сакрыстыю, дзе будзе састаўлены спіс, які неабходна пераслаць у курыю Віцебскай дыяцэзіі да 30 чэрвеня, каб біскуп з Латвіі змог падрыхтаваць адпаведнае запрашэнне на атрыманне бясплатных віз. 
Больш падрабязная інфармацыя па арганізацыі пілігрымкі, а таксама тэрмін запісу для тых, хто ўжо мае візу на прабыванне ў Латвіі, з’явіцца пазней. Сачыце за душпастырскімі аб’явамі.