З 18 па 20 чэрвеня ў Жодзіна адбыўся летнік "Канікулы з Богам" ў якім адпачывалі дзеці з нашай парафіі. Галоўнымі словамі летніка былі: “Як цудоўна ўсё, што тваё, Божа”.
Праграма летніка прадугледжвала шмат цікавых мерапрыемстваў. Праз малітву, катэхезу, працу ў групах, забавы, прагулкі, конкурсы дзеці яшчэ больш пазнавалі Бога і ўмацоўвалася ў сяброўстве.
Адпачынак вельмі важны, але таксама трэба ўмець адпачываць. А найлепшым з’яўляецца такі адпачынак, калі ён звязаны з Богам.
Хочацца пажадаць дзецям, каб заўсёды крочылі з Хрыстом, а таксама ўмелі з Ім адпачываць і бачыць у Ім свайго найлепшага Настаўніка і Сябра.
 
С. Ганна Мізавéц  SJE