Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў на Дыяцэзіяльную сустрэчу. Пройдзе яна ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў з 23 па 25 ліпеня.
 
Дэвіз сёлетняй сустрэчы: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».
 
Умовы ўдзелу:
  • узрост: 14-35 год (у 14-15-цігадовых павінен быць апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў)
  • начлег: па сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік)
  • асабісты ўнёсак: 8 руб ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад унёску пры цяжкім матэрыяльным становішчы).
  • рэгістрацыя: абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе працягвацца да 16 ліпеня.
Запіс:
 
+37529 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
УКантакце: vk.com/ddm.vicebsk
 
  • Запіс груп: трэба падаць назву парафіі і спіс удзельнікаў, для кожнага ўдзельніка трэба напісаць: імя і прозвішча, год нараджэння, кантактны тэлефон апекуна групы.
  • Індывідуальны запіс: імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.
 
Праграма
23 ліпеня, панядзелак
10.00 – заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы
12.00 – святая Імша. Адкрыццё дзён моладзі
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Першая канферэнцыя
16.00 – квэст
19.00 – вячэра
20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
21.00 – размеркаванне на начлег
 
24 ліпеня, аўторак
08.00 – ранішняя малітва
08.30 – сняданне
09.15 – канферэнцыя ІІ
10.30 – круглыя сталы. 5 круглых сталоў на розныя тэмы
12.30 – святая Імша
14.00 – абед
15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
15.30 – інтэграцыйны час (гульні на паветры, танцы, настольныя гульні, шпацыр па горадзе, час на размову са святаром і г.д.)
17.00 – размова з госцем ДДМ. Пытанне-адказ
19.00 – вячэра
20.00 – канцэрт «The Crossway». Малітва на заканчэнне дня.
 
25 ліпеня, серада
08.00 – ранішняя малітва
08.30 – сняданне
09.30 – канферэнцыя ІІІ
10.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
11.30 – святая Імша
13.00 – абед
14.00 – заканчэнне ДДМ. Благаслаўленне. Ад’езд.
 
Інфармацыя паводле catholicnews.by