Шэсць дзён шляху пераадолелі пілігрымы з нашай парафіі, а таксама вернікі з іншых мясцовасцей, якія далучыліся да групы «Salvator» падчас шляху, каб 1 ліпеня ўвайсці ў будслаўскую святыню і ўкленчыць перад цудадзейным абразом Маці Божай. Сёлета група склала 160 чалавек.
І хоць пілігрымы крочуць разам, аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці зусім новым для 7-гадовай Соні, і па-іншаму перажывалі яго пілігрымы, якія крочылі ў Будслаў ужо больш за 20-ты раз. 
 
Але для ўсіх пілігрымка – гэта час прабывання і размовы з Богам, пазнання яго ў прамоўленых словах святара ці падчас сузірання Найсвяцейшага Сакрамэнту; гэта час, пазбаўлены традыцыйных бытавых клопатаў; час, калі можна нанова асэнсаваць жыццё, паглядзець шчыра на адносіны з Богам і бліжнім і прыняць канкрэтныя пастановы для самаўдасканалення. 
 
Як гэта было сёлета, глядзіце ў фотарэпартажы Юрыя Сапеля.
 
Частка 1.
 
Частка 2