Трэцяя пілігрымка матацыклістаў да месца спалення росіцкіх пакутнікаў і жыхароў вёскі нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбудзецца 3 жніўня. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS шчыра запрашае ўсіх жадаючых байкераў.
 
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне:
+375 (29) 577 00 38 кс. Уладзімір.
 
План пілігрымкі:
 
14.00 ‒ збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак;
15.15 ‒ малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы і загінуўшых матацыклістаў;
15.30 ‒ выезд;
17.30 ‒ прывітанне матацыклістаў у Росіцы;
18.00 ‒ святая Імша, пасілак; вяртанне ў Браслаў.
 
Ініцыятар і арганізатар пілігрымкі ксёндз Уладзімір адзначае, што пілігрымка – гэта заўсёды шлях у санктуарый: ці то пешшу, ці на аўтобусе, ці на матацыклах. Для супольнасці байкераў ‒ гэта таксама і магчымасць духоўнага ўзросту, тым больш што ў дзвюх папярэдніх мотапілігрымках прымалі ўдзел не толькі католікі, але і праваслаўныя.