29 кастрычніка на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Мінску а 19-й гадзіне адбудзецца спектакль «1517», прысвечаны 500-годдзю выдання беларускай Бібліі. З нашай парафіі арганізуецца паездка, а таму запрашаем жадаючых. Кошт (білета разам з даездам) складзе 15 рублёў.
 
Запіс і падрабязнасці па тэлефоне:
  • +375 33 902 89 65 с. Іна 
 
У цэнтры ўвагі спектакля ‒ жыццёвая драма беларускага першадрукара і асветніка, яго гісторыя. На працягу ўсяго жыцця ён імкнуўся змяніць свет да лепшага, але на гэтым цярністым шляху яго чакала нямала канфліктаў і выпрабаванняў.
 
«Усе звесткі, якія пакінулі нам час і гісторыя, сведчаць пра тое, што Скарына быў чалавекам ідэі. Пытанні дабра і зла, веры, сэнсу жыцця і паклікання паўставалі перад ім гэтаксама, як і перад кожным з нас сёння. Скарына знайшоў адказы на пытанні жыцця. Паспяховы лекар і навуковец прысвячае сябе перакладу і выданню Бібліі. Што ж рухала ім у гэты пераломны час і чаму ён заняўся такой неардынарнай справай ‒ мы паспрабуем паразважаць разам з вамі!» ‒ гаворыцца ў анатацыі да спектакля.
 
Драматургія: Аляксей Шэін, Андрэй Унучак. Рэжысура: Павел Харланчук-Южакоў, Зміцер Бейнарт-Саладуха.
 
Даведкі ў тэатры па тэлефонах: 
(017) 385 97 51; (029) 154 04 44
Адрас РТБД: Мінск, вул. Крапоткіна, 44.