У Год малой радзімы арганізатары фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2018» зладзілі конкурс маштабных копій аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Браслаў на конкурсе быў прадстаўлены некалькімі працамі.
Журы высока ацаніла намаганні нашых землякоў і ўзнагародзіла адну з браслаўскіх мініяцюр дыпломам І ступені. Перамогу творчаму калектыву сярэдняй школы № 2 г. Браслава прынёс праект «Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі». Аўтарамі працы з’яўляюцца настаўнікі абслуговай працы і працоўнага навучання другой гарадской школы Ала Пучынская і Аляксандр Сіпко (вернік нашай парафіі) разам з маці вучняў Таццянай Маслоўскай. Першае месца з Браславам падзялілі Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі і адна са школ горада Полацка.
 
Паводле braslav_star.by