На дварэ ‒ позняя восень, і вось усе лісточкі абляцелі з прыкасцёльных клёнаў. Дзеці і дарослыя паспелі нарадавацца гэтай залатой прыгажосці, што шапаціць пад нагамі, а цяпер настаў час асенняга прыбірання. Навесці парадак каля касцёла парафіяне сабраліся ў панядзелак 29 кастрычніка, акурат пад першы сняжок.
 
Дзякуем кожнаму, хто знайшоў час і жаданне ў гэты працоўны дзень, каб прыбраць прыкасцёльную тэрыторыю.
 
Дзякуем за вашу працу і адказнасць!
 
Няхай Бог усім адудзячыць!