«Сучасны хрысціянін» ‒ на такую тэму адбылася сустрэча каталіцкай моладзі ў Полацку. Сярод маладых вернікаў з розных парафій Віцебшчыны ў сустрэчы ўдзельнічала і моладзь з Браслава.
Праграма сустрэчы ўключала ў сябе канферэнцыю на тэму сустрэчу, адарацыю, прадстаўленне парафій, працу ў групах і сустрэчу ў радасці. 
 
Арганізатары падобных сустрэч жадаюць падтрымаць і ўмацаваць веру маладых людзей, дапамагчы ім сведчыць пра Бога ў сваіх асяроддзях. 
 
Фота: Ульяна Пяленак