У сем’яў нашай парафіі ёсць цудоўная магчымасць прыняць удзел у рэкалекцыях сямейнага руху «Сужэнскія сустрэчы». Рэкалекцыі адбудуцца 23-25 лістапада ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе.
 
Прыняць удзел могуць усе жадаючыя сем’і, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці (і католікі, і праваслаўныя, і не практыкуючыя хрысціяне); тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе. Гэта сапраўды ўнікальная магчымасць аднавіць і пераасэнсаваць свае сужэнскія адносіны праз прызму дыялогу.
 
Праграма сужэнскіх рэкалекцый дазваляе аднавіць адносіны, атрымаць дзейсны інструмент па выхаду са шматлікіх канфліктных сітуацый, паглыбіць давер і ўзаемаразуменне, нанова адкрыць цеплыню сваіх адносін, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, закласці дыялог у падмурак сваёй сям’і.
 
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
 
Пачатак — 23 лістапада ў 18.00, заканчэнне — 25 лістапада каля 15.00.
 
Адрас у Браславе: вул. Гагарына, 41А 
Тэлефоны для запісу і падрабязнай інфармацыі:
‎+375 29 779 19 03 Вольга
‎+375 29 250 06 99 Аляксандр.
Паводле Catholic.by