Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Успамін святога блажэя, біскупа і мучаніка - асвячэнне свечак "блажэяк" і благаслаўленне горла

Падзеі ў парафіі
Date: Пн, 03 Лют 2020 00:00

Святы Блажэй – гэта гістарычная постаць. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Магчыма, што ён з’явіўся на свет праз ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Паходзіў, хутчэй за ўсё, з Арменіі, але, магчыма, з Цэзарыі Кападокскай. Па прафесіі быў лекарам, а па пакліканні – біскупам Себастыі. Касцёл ушаноўвае яго 3 лютага, а на працягу ўсяго года яго заступніцтва просяць тыя, у каго хваробы горла адбіраюць голас і радасць жыцця.
 
Нідзе няма поўнай біяграфіі Блажэя, затое пра яго існуе шмат легендаў. Яго папулярнасці ў нашай краіне садзейнічала «Залатая легенда» і пазнейшае «Жыціе святых» кс. Пятра Скаргі. А ў легендах, як вядома, ёсць і кропля праўды, і кропля фантазіі. Аднак тое, што Блажэй быў высакародным чалавекам, не выклікае сумнення, бо браты ў святарстве заўважылі яго і абралі сваім біскупам. Біскупскай сталіцаю стаў горад Себаста, сённяшні Сівас (Турцыя).
 
Першыя стагоддзі хрысціянства былі неспакойныя. Рымскія імператары, пачынаючы з Нерона, непрыязна глядзелі на рост Касцёла. Больш за тое, яны лічылі яго небяспечным для дзяржаўнага ладу, а вернікам Касцёла прыпісвалі атэізм і распаўсюджванне забабонаў. З 64 да 313 года доўжыўся крывавы пераслед хрысціянаў.
 
Падобнае адбывалася і на Усходзе, дзе ў пачатку ІV стагоддзя валадарыў імператар Ліцыній. Шмат жыхароў Себастыі тады загінула і шмат уцякло з горада, каб схавацца ў гарах.
 
Святы Блажэй з болем у сэрцы глядзеў на цярпенні даручаных яму людзей. Ён адчуваў, што патрэбны ім, таму пастанавіў да канца заставацца ў біскупскай рэзідэнцыі. Але вернікі, якія яшчэ не сталі ахвярамі пераследу, упрасілі яго пакінуць горад. Біскуп Блажэй пайшоў у горы і схаваўся ў адной з пячораў. Праз некаторы час яго схованка была выкрытая. Невядома, ці адбылося гэта выпадкова, ці таксама хтосьці, нібы Юда, выдаў месца часовага «біскупскага палаца». Біскуп Блажэй быў арыштаваны і пасаджаны ў турму, але і там ён працягваў весці душпастырскую працу: суцяшаў, навучаў, рыхтаваў вернікаў да сустрэчы з Хрыстом.
 
Легенда гаворыць, што аднойчы здарылася нязначнае, але вельмі небяспечнае здарэнне. Маленькі хлопчык падавіўся косткаю, якая засела ў горле і стала прычынаю моцнага ацёку. Хлопчыку пагражала ўдушэнне.
 
Біскуп Блажэй вельмі хацеў аблегчыць цярпенні дзіцяці, аднак не меў спецыяльных інструментаў для медыцынскай дапамогі. Біскуп са спачуваннем дакрануўся да шыі хлопчыка і зрабіў над ім знак крыжа, і раптам хлопчык пачаў роўна дыхаць, ацёк зменшыўся, а потым зусім знік. Вестка пра незвычайнага лекара хутка разляцелася па ваколіцы, што было вельмі невыгодна для рымскіх уладаў. Угаворамі, просьбамі, урэшце катаваннем яны імкнуліся прымусіць біскупа адмовіцца ад Хрыста, але святы Блажэй прагнуў прыняць мучаніцкую смерць, каб не адрачыся ад Таго, якому верна служыў столькі гадоў. Ён быў забіты мечам прыкладна ў 316 годзе.
 
Штогод, у дзень літургічнага ўспаміну святога Блажэя, у нашых касцёлах асвячаюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі для ўдзялення – менавіта 3 лютага – благаслаўлення, якое павінна ахоўваць ад хваробаў горла, а таксама ад усялякага зла. Пра святога Блажэя варта таксама памятаць, калі, прыступаючы да споведзі, мы адчуваем «костку ў горле», якая перашкаджае нам вызнаваць цяжкія грахі. Такое адчуванне можа скончыцца духоўнаю смерцю, таму трэба прасіць святога Блажэя аб дапамозе. Ён, вядома, зразумее, бо сам быў душпастырам, біскупам. Святы Блажэй заўсёды гатовы быць нашым заступнікам перад Богам, калі баліць горла або душа..

 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Заснавальнік

СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ
АД КРЫЖА ЯРДАН

 
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце  (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА АНЁЛАЎ

11. Хто такія анёлы?
-  Анёлы - гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела.
12. Навошта Пан Бог стварыў анёлаў?
-  Бог стварыў анёлаў каб яны праслаўлялі Яго, дапамагалі людзям у збаўленні і радаваліся шчасцем у небе.
13. Як мы называем анёлаў, якія нам дапамагаюць?
-  Анёлаў, якія нам дапамагаюць, мы называем Анёламі Ахоўнікамі.
14. Ці ўсе анёлы былі паслухмяныя Пану Богу?
-  Некаторыя анёлы ўзбунтаваліся і не захацелі служыць Пану Богу.
15. Што сталася з анёламі, якія адмовіл: ся выконваць волю Пана Бога?
-  Гэтыя анёлы трапілі ў пекла. Там яны ўжо не могуць бачыць Бога і церпяць вечныя пакуты.
16. Як мы называем анёлаў, якія ўзбунтаваліся?
-  Анёлаў, якія ўзбунтаваліся, мы называем злымі духамі, д'ябламі, сатаной.
17. Што робяць злыя духі?
-  Злыя духі спакушаюць людзей, каб яны не слухаліся Бога.
Go to top