Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Заснавальнікам закону з’яўляецца ксёндз Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1848 г. у невялікай нямецкай вёсачцы. Пасля заканчэння школы Ярдан, усведамляючы абавязак дапамагаць маці, пачаў фізічна працаваць. Падчас падарожжаў па Германіі і іншых краінах Заходняй Еўропы ён часта сутыкаўся з вялікай матэрыяльнай і духоўнай беднасцю, відавочнай эксплуатацыяй і заняпадам хрысціянскага стылю жыцця. Усё гэта ў значнай ступені ўмацавала ў маладым Ярдане пакліканне да апостальскай працы. У 30 гадоў ён стаў святаром. Пад натхненнем Божай ласкі ў яго душы паволі выспявала думка аб стварэнні такой законнай супольнасці, якая сваёй дзейнасцю хоць часткова задавальняла б рэлігійныя патрэбы людзей і супрацьстаяла пануючаму злу.
Галоўнай ідэяй заснавальніка і першых членаў новага закону была апостальская праца ў шырокім разуменні гэтага слова. Ксёндз Ёрдан вызначыў універсальную апостальскую мэту кожнага сальватарыяніна: «Пашыраць, абараняць, паглыбляць і ўзмацняць вучэнне Хрыста па ўсім свеце. Паўсюль, усім людзям, усімі спосабамі і сродкамі абвяшчаць таямніцу збаўлення». Каб рэалізаваць гэтую мэту, ксёндз Ярдан, акрамя святароў і законных братоў, якія ў першую чаргу належаць да супольнасці, пачаў збіраць пад свой штандар шмат руплівых свецкіх апосталаў, называючы іх супрацоўнікамі супольнасці. Іх заданне — весці іншых людзей да Бога праз прыклад сапраўднага хрысціянскага жыцця. Разам з благаслаўлёнай Марыяй ад Апосталаў (Тэрэзай Вюленвебер) ксёндз Ярдан заснаваў таксама Супольнасць сясцёр сальватарыянак.
У цэнтры сальватарыянскай духоўнасці знаходзіцца глыбокае паяднанне са Збаўцам. Законнікі чэрпаюць натхненне ў евангельскім навучанні Хрыста, які жадае збаўлення ўсіх людзей. Пакліканне наследаваць Збаўцу цесна спалучаецца з апостальскім пакліканнем, якое мае цалкам універсальны характар. Супольнасць праводзіць розную апостальскую працу, служачы ўсім людзям незалежна ад іх паходжання, культуры і расы. Браты далучаліся да справы евангелізацыі свету, выязджаючы на місіі ў розныя краіны. Сальватарыяне вядуць выхаваўчую дзейнасць сярод дзяцей і моладзі. У многіх краінах яны апякуюцца сярэднімі школамі і інтэрнатамі. Важным кірункам дзейнасці супольнасці з’яўляецца апостальства прэсы.
Заслуга сальватарыянаў — з’яўленне і развіццё ў Касцёле практыкі «Святарскага дня», калі ў кожны першы чацвер месяца малітвы, цярпенні і добрыя ўчынкі ахвяруюцца ў інтэнцыі асвячэння святароў і ў інтэнцыі новых святарскіх і законных пакліканняў.
Цяпер у Таварыства Боскага Збаўцы ўваходзіць каля 1200 чалавек, якія працуюць прыкладна ў 30 краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі і Азіі.
У 1990 г. першыя сальватарыяне прыехалі ў Беларусь. Цяпер душпастырскай апекай сальватарыянаў ахоплены 3 парафіі ў Віцебскай дыяцэзіі.
Як вызначана статутам супольнасці, кожны сальватарыянін павінен цалкам прысвяціць сябе Богу і выконваць духоўны запавет Слугі Божага кс. Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана, які сказаў: «Пакуль жыве на свеце хоць бы толькі адзін чалавек, які не ведае і не любіць Езуса Хрыста, Збаўцу свету, табе нельга адпачываць».
Powered by iCagenda
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя