Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Асвячэнне транспартых сродкаў

Падзеі ў парафіі
Date: Сб, 25 Ліп 2020

Успамін св. Крыштаф (christophoros па-грэцку) - «той, які нёс Хрыста». 
 
Паводле падання, аднойчы пасля цяжкага працоўнага дня Крыштаф ішоў да сваей хаты, каб адпачыць. Праходзячы каля ракі ён пачуў голас дзіцяці, якое прасіла, каб яго перанеслі на другі бераг. Нягледзячы на стомленасць, Крыштаф, які быў вельмі дужы, падхапіўся, узяў у рукі свой кій, які служыў яму падпораю пры пераходзе праз раку, пасадзіў на плячо дзіцятка і ступіў у ваду. Але з кожным крокам ноша станавілася ўсё цяжэйшай. Нарэшце Крыштаф не стрымаўся і спытаў: «Хто ты?». У адказ пачуў: «Я- Езус, твой Збавіцель. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет, бо Я – той, хто яго стварыў. Я з’яўляюся тваім Валадаром, якому ты тут служыш. А каб ты пераканаўся, што ўсё сказанае Мною, - праўда, калі вернешся, убі свой посах у зямлю- ты ўбачыш, як прыгожа ён заквітнее». Менавіта гэтая легенда натхняе мастакоў, якія малююць часцей за ўсё св. Крыштафа з Дзіцяткам Езус на плячах. 
 
З гэтага моманту св. Крыштаф вёў жыццё, поўнае пакаяння, аскезы, а таксама вучыў людзей веры ў Хрыста, пацвярджаючы сваё вучэнне цудамі, адным з якіх быў цуд з квітнеючым посахам. У канцы зямнога жыцця Крыштаф вяртаецца ў родныя мясціны, у Лікію (паўднёвая Турцыя), дзе падтрымлівае хрысціян, якіх жорстка пераследавалі, чыніць цуды і панясе мучаніцкую смерць. 
 
Касцёл нагадвае, што не варта ставіцца да асвячэння аўтамабіля як да нейкага магічнага рытуалу. Асвячэнне накладае і пэўныя абавязкі. Вадзіцель павінен імкнуцца не парушаць правілы дарожнага руху. Калі ён вядзе сябе на дарозе некарэктна ў адносінах да іншых удзельнікаў дарожнага руху, рызыкуе бяспекай людзей, то здзяйсняе грэх. І грэх можа быць яшчэ цяжэйшым, калі ўсе гэтыя парушэнні будуць здзяйсняцца ў асвячоным аўтамабілі.
 
 
Дэкалог кіроўцы
 
 
Кіроўца, ты знаходзішся на дарозе не адзін. Усюды ёсць Пан Бог твой - заўсёды памятай пра гэта.
  1. Не забівай.
  2. Няхай дарога будзе для цябе тым, што аб’ядноўвае людзей, а не смяротнаю небяспекаю.
  3. Няхай ветлівасць, карэктнасць і асцярожнасць дапамогуць табе выйсці з непрадбачаных сітуацый.
  4. Аказвай міласэрнасць і ў выпадку патрэбы дапамагай бліжняму, асабліва калі ён з’яўляецца ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.
  5. Няхай аўтамабіль не будзе для цябе праяваю ўлады, панавання і нагодай для граху.
  6. З любоўю пераконвай маладых і не толькі маладых вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем.
  7. Аказвай падтрымку сем’ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў.
  8. Дапамажы ахвяры і вінаватаму ў аварыі сустрэцца ў адпаведны момант, каб яны маглі перажыць вызваленчы досвед прабачэння.
  9. На дарозе аберагай слабейшага.
  10. Адчувай сваю адказнасць за іншых.
 
Малітва вадзіцеля:
 
Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі. Амэн. 

 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Апостальскі дух Сальватарыянаў

 Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
 

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ

25.  Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей?
-  Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя.
26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?
-  Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці.
27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей?
-  Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом.
28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх?
-  Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. Яны перасталі быць Божымі дзецьмі. Пан Бог папярэдзіў іх, што яны будуць цяжка працаваць, хварэць і паміраць.
29. Якія наступствы першароднага граху?
-  Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі.
30. Хто быў вольны ад першароднага граху?
- Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.
Go to top