21–22 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая  адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў
 
 
 
Праграма ўрачыстасці:
 
 
Пятніца 21 жніўня
18.30 – Ружанцовая малітва
19.00 – Святая Імша
20.00 – Вечар арганнай музыкі
Выканаўца: салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая
 
 
Субота 22 жніўня
08.30 – Святая Імша перад абразом Маці Божай
09.30 – Ружанцовая малітва
11.00 – Урачыстая святая Імша на палявым алтары
 
Ў сувязі з пандэміяй каранавірусу адмяняюцца ўсе пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.
 
Арганізацыйныя заўвагі.
Вялікая просьба да вернікаў, якія хочуць падчас урачыстасці прыняць святую Камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
 
Інтэнцыі на святыя Імшы а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай, просьба запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.
 
Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.